Як адзначаюць спецыялісты, .BY на працягу года паказвае лепшыя тэмпы росту сярод еўрапейскіх даменаў і знаходзіцца ў топ-5 хуткарослых даменных зон, якія ўваходзяць у склад CENTR. Па паказчыках штомесячнага працэнтнага прыросту .BY абышоў толькі іранскі дамен .IR. "Да таго ж гэты год пачаўся вельмі аптымістычна - больш за 9,3 тыс. рэгістрацый з пачатку года. А гэта дае нам усе шанцы на першае месца ўжо ў наступным квартале", - гаворыцца ў паведамленні hoster.by.
"Нягледзячы на тое, што ёсць даменныя зоны, якія налічваюць мільёны рэгістрацый, даменаў .BY у 2 разы больш, чым напрыкладд ісландскіх .IS, і столькі ж, колькі зарэгістраваных нацыянальных даменаў у Эстоніі і Арменіі разам узятых", - гавораць спецыялісты.
У Германіі (а дакладней, у Баварыі) у дамена .BY шмат паклоннікаў. Баварцам даспадобы напісанне беларускага дамена не менш, чым усе перавагі буйнейшага еўрапейскага дамена Германіі - .DE.
Дамен .BY з дапамогай дабрачынных аўкцыёнаў прынёс у агульнай колькасці больш за $150 тыс. у дзіцячыя дамы па ўсёй краіне.
25 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА