"Мы цяпер ужо гатовы да забеспячэння бяспекі на маючым адбыцца першынстве. Ніякіх складанасцей у падрыхтоўцы няма. У Мінску на належным узроўні будзе забяспечвацца бяспека, што не перашкодзіць сталіцы праявіць сваю гасціннасць", - адзначыў Ігар Шуневіч.
Міністр таксама дадаў, што беларускія праваахоўнікі атрымалі багаты вопыт, вывучаючы практыку правядзення такіх мерапрыемстваў замежнымі калегамі. "Нашы спецыялісты дэталёва вывучылі вопыт калег у час правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе ва Украіне і Польшчы, у час зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Гэты вопыт будзе вельмі карысным, калі ў маі ў Мінск з`едуцца хакейныя балельшчыкі з усяго свету", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.
3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА