На 7 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 9.790 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.440
Расійскі рубель — 271
Украінская грыўна — 1.151,84
Кошык валют — 3.291,42
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйныя курсы долара і еўра не змяніліся, расійскага рубля — знізіўся на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — на 6,54 рубля (0,62%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,03 рубля (0,06%) у параўнанні з папярэднім днём і на 14,65 рубля (0,44%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3728, "долар/расійскі рубель" — 36,125, "долар/грыўна" — 9,3075.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 7 сакавіка долар купляюць па 9.710—9.790 і прадаюць па 9.820—9.900 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі (да 9.772), продажу — на 3 (да 9.840).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.750—9.780 пры куплі, 9.820—9.850 пры продажы.
БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2014