https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску будуць задзейнічаныя больш як тысяча валанцёраў, якія ведаюць замежныя мовы


Пра гэта было заяўлена 19 лютага ў Мінску на чарговым пасяджэнні падкамітэта па пытаннях гандлёвага забеспячэння і арганізацыі харчавання ў межах падрыхтоўкі да сусветнага першынства пад старшынствам міністра гандлю Валянціна Чаканава.
На пасяджэнні разглядаліся пытанні арганізацыі працы валанцёраў і сэрвісных атрадаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі.

Больш як 80% валанцёраў — студэнты мінскіх ВНУ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю. Для добраахвотных памочнікаў запланаваныя шэраг навучальных семінараў. Створаны таксама валанцёрскі рэзерв.

Чаканаў зазначыў, што "па ўзроўні арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання госці і ўдзельнікі ЧС-2014 будуць меркаваць у цэлым аб краіне". "Таму мы не маем права падвесці", — падкрэсліў міністр. Ён даручыў да 1 красавіка "разабрацца з праблемнымі пытаннямі, што ўзнікаюць пры фарміраванні сэрвісных атрадаў і ўзаемадзеянні з галоўным упраўленнем спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".

Чакаецца, што на наступным пасяджэнні падкамітэта будзе абмяркоўвацца пытанне арганізацыі бытавога абслугоўвання падчас правядзення чэмпіянату.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2014
 
Дата публикации:21.02.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Беларусь
Просмотров:774
 
Ключевые слова:
ЧМ-2014 Хоккей Сервис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме