https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяжурныя сілы па СПА правераны палётамі кантрольных цэляў


23 студзеня асноўная ўвага ў праверцы баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі было сканцэнтравана на Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, 23 студзеня па распараджэнні прэзідэнта дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне правераны палётамі кантрольных цэляў, у тым ліку зенітная ракетная батарэя "Тор-М2" 120-й зенітнай ракетнай брыгады і падраздзяленне малавышыннай радыёлакацыйнай станцыі "Раса-РБ", якія заступілі напярэдадні на баявое дзяжурства.

Для нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ва Узброеных сілах прызначаюцца дзяжурныя сілы. Склад дзяжурных сіл можа нарошчвацца адэкватна наяўнаму становішчу.

Баявое дзяжурства па СПА ва Узброеных сілах Беларусі арганізавана з мэтай забеспячэння пастаяннай здольнасці і гатоўнасці спецыяльна вылучаных сіл і сродкаў СПА да выканання задач баявога дзяжурства.

Асноўнымі з гэтых задач з`яўляюцца: ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы; бесперапыннае вядзенне радыёлакацыйнай разведкі, паведамленне службовым асобам органаў дзяржаўнага і ваеннага кіравання аб паветраным становішча; адбіццё дзяжурнымі сіламі па СПА паветранага ўварвання ці нападу на Рэспубліку Беларусь асобных замежных баявых паветраных суднаў; ажыццяўленне кантролю за палётамі паветраных суднаў у паветранай прасторы краіны ў частцы выяўлення паветраных суднаў-парушальнікаў падчас іх радыёлакацыйнага апазнавання і ідэнтыфікацыі; спыненне парушэнняў парадку выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь паветранымі суднамі, экіпажы якіх не выканалі патрабаванні службовых асоб органа абслугоўвання паветранага руху (кіравання палётамі), шляхам прымусу іх да пасадкі на найбліжэйшы прыдатны аэрадром.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2014
 
Дата публикации:23.01.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1323
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме