Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, пакуль гэта эксперымент, аднак новая апора ўжо пацвердзіла сваю эфектыўнасць. На вуліцы Купрэвіча нядаўна адбылося ДТЗ: аўтамабіль, страціўшы кіраванне, урэзаўся ў такую апору на хуткасць каля 60 км/гадз. Пасля сутыкнення ў аўтамабіля толькі пашкоджаны бампер, вадзіцель не пацярпеў. Калі б аўтамабіль на хуткасці звыш 50 км/гадз урэзаўся з жалезабетонную апору асвятлення, якія паўсюль устаноўлены на дарогах Беларусі, наступствы для вадзіцеля былі б вельмі сур`ёзнымі. Звычайна гэта цяжкія траўмы, аўтамабіль жа пасля такой аварыі разбіваецца ўшчэнт.
Новая апора вулічнага асвятлення выраблена з тонкасценнага металу. Пры наездзе аўтамабіля такі слуп складваецца, прычым не на аўтамабіль, а ў бок ад яго. Таксама апора аснашчана асаблівым тыпам свяцільняў, якія асвятляюць не толькі праезную частку, але і пешаходную зону. Такім чынам, у вадзіцеля з`яўляецца магчымасць зараней убачыць пешахода, яшчэ да таго, як ён выйдзе на праезную частку.
У ДАІ Мінска актыўна вывучалі міжнародны вопыт выкарыстання такіх апор. Яны прымяняцца практычна ва ўсіх краінах са станоўчым вопытам забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
У ДАІ заяўляюць, што ў першую чаргу ў перааснашчэнні мае патрэбу Мінская кальцавая аўтадарога: за апошнія гады толькі ў выніку наездаў на апоры асвятлення на МКАД загінула больш чым 50 чалавек. У цэлым у ДАІ разлічваюць, што апоры новага тыпу знойдуць шырокае прымяненне на вуліцах беларускіх гарадоў. У найбліжэйшы час у Беларусі можа быць пабудаваны завод па вытворчасці такіх апор асвятлення.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з улікам сусветнага вопыту распрацавала і ўзгадніла з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама новы тып дарожнай агароджы, пры ўстаноўцы якой выхад людзей на праезную частку будзе немагчымым. Узгоднены тры розныя тыпы агароджаў, яны будуць прымяняцца ў залежнасці ад катэгорыі вуліцы, ад месца размяшчэння агароджы. Самы эфектыўны тып будзе прымяняцца на шырокіх вуліцах прама на раздзяляльнай паласе. Цяпер іх выкананне дапрацоўваецца непасрэдна з мінскім заводам-вытворцам.
Пры вытворчасці новых агароджаў будзе ўлічвацца спецыфіка беларускай непагадзі, у тым ліку ўздзеянне вільгаці, а таксама пясчана-саляных сумесей, якімі апрацоўваюцца дарогі зімой. У Мінску ўжо ўстаноўлены пробныя ўзоры новых агароджаў, аднак пакуль яны працуюць у тэставым рэжыме. Пасля таго як тэсты закончацца і ўсе недахопы будуць ліквідаваны, новыя агароджы будуць устанаўліваюцца паўсюдна.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2014