https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" разлічвае ўвесці паслугу duty free на борце самалётаў у 2014 годзе


Аб гэтым паведаміў 24 студзеня журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Ігар Чаргінец.
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" разлічвае ўвесці паслугу па рэалізацыі тавараў бяспошліннага гандлю (duty free) на борце самалётаў у 2014 годзе.

"Я спадзяюся, што ў гэтым годзе, і нават у першай палавіне года, мы duty free на борце запусцім", - сказаў Ігар Чаргінец. Ён растлумачыў, што авіякампанія будзе атрымліваць дадатковыя даходы за кошт продажаў парфумернай прадукцыі, алкагольных напіткаў або сувеніраў, што ў сваю чаргу дасць магчымасць зніжаць тарыфы на авіябілеты.

"Белавія" да аказання адпаведнай паслугі пасажырам падрыхтавана поўнасцю - чакаецца толькі рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення duty free на дзяржаўным узроўні.

РУП "Нацыянальная авіякампанія Белавія", створана 5 сакавіка 1996 года, з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, у тым ліку вядучым грузавым. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 42 аэрапорты краін Еўропы і Азіі. З 1997 года - правадзейны член ІATA, з 2010-га - член ERAA. Флот авіякампаніі налічвае 22 паветраныя судны, Авіяперавозчык адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. "Белавія" ў 2013 годзе перавезла звыш 1 612 тыс. пасажыраў, што на 25,6 працэнта больш у параўнанні з 2012 годам.

24 студзеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1399
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме