https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за 2013 год вырасла колькасць рамеснікаў


На 1 студзеня 2014 года ў Беларусі працуюць 8.083 рамеснікі, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Гэта перавышае аналагічны паказчык 2012 года на 494 чалавекі.

Па колькасці зарэгістраваных рамеснікаў на працягу апошніх гадоў традыцыйна лідзіруе Мінск, у 2013 годзе іх колькасць склала 1.737 чалавек.

У разрэзе рэгіёнаў найбольшая колькасць фізічных асоб ажыццяўляе рамесную дзейнасць у Брэсцкай і Віцебскай абласцях: 1.304 і 1.279 чалавек адпаведна, найменшая ў Магілёўскай — 801 чалавек. У Гомельскай вобласці — 980, Гродзенскай — 1.015, Мінскай — 967.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2014
 
Дата публикации:22.01.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:985
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Ремёсла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме