https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларусьфільм" выпусціць тры трэйлеры да карціны "Белыя росы. Вяртанне"


Аб гэтым паведаміў 4 красавіка гендырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.
Ролікі прысвечаны пэўным тэмам - грашам, любові, сям`і. Адзін з трэйлераў ужо гатовы, яшчэ два трэба зманціраваць. У Інтэрнэце трэйлеры з`явяцца да канца красавіка. У кожным з іх будзе выкарыстана музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча.

Алег Сільвановіч падкрэсліў, што "Беларусьфільм" выкарыстоўвае сучасныя падыходы для папулярызацыі карціны. "Мы разумеем, што трэба неаднаразова падаграваць інтарэс да свайго прадукту. Вельмі важна, каб пра стужку гаварылі", - адзначыў ён.

Фільм плануецца паказаць у краінах СНД. Гэта будзе абмежаваны пракат тыражом 200-300 копій, гэта значыць прэм`ера адбудзецца ў адзін дзень на 200-300 экранах. Спецыяльна для кінатэатральнага пракату цяпер у Літве пішуць гук Dolbу. Чакаецца, што ён будзе поўнасцю гатовы праз 10 дзён.

Гендырэктар падкрэсліў, што адным з асноўных патрабаванняў рэжысёра - Аляксандры Бутар - быў удзел у карціне народнага артыста Беларусі Віктара Манаева. "У гэтым фільме ён існуе ва ўласным сусвеце. У Манаева свой свет, які сугучны са светам карціны. Гэта адзіны персанаж, які жыве са сваім разуменнем рэчаіснасці", - сказаў Алег Сільвановіч. Гордасцю для беларускага фільма стаў удзел у здымках Мікалая Карачанцава. Для народнага артыста РСФСР "Белыя росы. Вяртанне" - першы фільм, у якім ён сыграў пасля страшнай аварыі ў 2005-м. Тады ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Сярод акцёраў хадзілі чуткі, што Мікалай Карачанцаў ужо не зможа прадоўжыць кар`еру.

Грамадская прэм`ера карціны плануецца вясной. У падтрымку фільма выпушчаны промаролік на песню групы J:Морс "Дажджом". Нядаўна ў Інтэрнэце быў прэзентаваны кліп на афіцыйны саўндтрэк. Галоўнай тэмай да фільма стаў трэк "Росы белыя", спецыяльна запісаны Switter Boys і "Буранаўскімі бабулямі". У відэа выкарыстаны кадры з фільма, а таксама са здымачнай пляцоўкі. У хуткім часе трэк з`явіцца ў ратацыі беларускіх і расійскіх радыёстанцый.

"Белыя росы. Вяртанне" - працяг легендарнай камедыі рэжысёра Ігара Дабралюбава 1983 года. У карціне прасочваецца далейшы лёс братоў Ходасаў, якія палюбіліся гледачам. Але галоўнымі героямі на гэты раз выступаюць прадстаўнікі маладога пакалення сям`і. Пажыўшы ў горадзе, Андрэй Ходас вяртаецца да зямлі і селіцца на хутары. Аднак імкліва растучы горад наганяе яго і тут. Пара маладых і энергічных бізнесменаў мае намер выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і спрабуе выселіць яго нешматлікіх жыхароў. Ратуючы свой маленькі свет ад умяшання і разбурэнняў, Андрэй дапамагае ўсёй сям`і ўспомніць пра свае карані і разблытаць праблемы, якія здаваліся невырашальнымі ў мітуслівай атмасферы гарадскога жыцця.

Сцэнарый напісаны Аляксеем Дударавым, Аляксандрай Бутар і Юліяй Гірэль. У ролях Юозас Будрайціс, Віктар Манаеў, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Юлія Смірнова, Андрэй Мярзлікін, Ганна Палупанава і іншыя.

4 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1291
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме