https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Запрашальныя білеты на "Славянскі базар" разыграюць сярод слухачоў радыё "Беларусь"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Радыё "Беларусь" Беларускага радыё сумесна з галоўнай дырэкцыяй міжнародных сувязей Белтэлерадыёкампаніі з 1 сакавіка па 15 мая праводзяць віктарыну "Гасцінная Беларусь".

Віктарына арганізавана ў Год гасціннасці невыпадкова. Яе мэта - папулярызацыя ведаў аб Беларусі сярод міжнароднай грамадскасці.

Слухачы павінны будуць адказаць на пытанні па наступных тэмах: насельніцтва, тэрыторыя, дзяржаўнае ўладкаванне, гісторыя, культура, спорт і турызм. У эфіры заданні будуць агучваць на васьмі мовах вяшчання: англійскай, беларускай, іспанскай, кітайскай, нямецкай, польскай, рускай і французскай.

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Уладальнік першага месца атрымае запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Палажэнне аб правядзенні конкурсу і навіны віктарыны можна знайсці на сайтах радыё "Беларусь" і Белтэлерадыёкампаніі.

3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1249
 
Ключевые слова:
Радыё "Беларусь" Конкурс Славянский базар Год гостеприимности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме