Званне прысвоена 85-гадоваму дзеячу культуры за вялікі асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва і значную дзейнасць па захаванні культурнай спадчыны Гомеля. Пасведчанне ганаровага грамадзяніна, нагрудны знак і стужка ўручаны мастаку.
Творчы шлях Гаўрылы Вашчанкі пачынаўся менавіта ў Гомелі. Тут у далейшым пры яго падтрымцы адкрылася карцінная галерэя, якая названа ў гонар мастака, і сёння работы майстра складаюць асноўныя фонды гэтай установы культуры.
Гаўрыла Вашчанка з`яўляецца народным мастаком Рэспублікі Беларусь, прафесарам, акадэмікам жывапісу, "Чалавекам ХХ стагоддзя", лаўрэатам дзяржаўнай прэміі БССР. 45 гадоў свайго жыцця ён аддаў Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе заснаваў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
28 лістапада 2013, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА