https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва сістэмы выдачы магутнасці Беларускай АЭС плануецца пачаць у другім квартале 2014 года


Аб гэтым 20 лютага ў час прэс-тура для журналістаў рэспубліканскіх і мясцовых СМІ паведаміў генеральны дырэктар РУП "Гроднаэнерга" Уладзімір Шацернік.
"У гэтым годзе ў другім квартале "Гроднаэнерга" як заказчык будаўніцтва пачынае рэалізацыю гэтага важнейшага пасля будаўніцтва саміх энергаблокаў праекта. Плануецца пабудаваць больш як 1 тыс. км паветраных высакавольтных ліній электраперадачы напружаннем 330 кВ у Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях, рэканструяваць 600 км ВЭЛ, пракласці 890 км оптавалаконнага кабелю. Маштабнае будаўніцтва будзе весціся фактычна па ўсёй рэспубліцы, яно разбіта на 23 пускавыя комплексы. Для рэалізацыі планаў у Беларусь прыедуць больш як тысячу кітайскіх спецыялістаў", - сказаў Уладзімір Шацернік.

Праект прадугледжвае таксама будаўніцтва трансфарматарнай падстанцыі на 330 кВ у Паставах Віцебскай вобласці, чатыры падстанцыі будуць рэканструяваны - падстанцыі 330 кВ у Росі і Смаргоні (Гродзенская вобласць), падстанцыя 220 кВ у Стоўбцах Мінскай вобласці, АРУ (адкрытае размеркавальнае ўстройства) 330 кВ на ЦЭЦ-4.

У Мінску 3 сакавіка адбудзецца прэзентацыя праекта будаўніцтва, кітайская кампанія NCPE, якая вызначана генпадрадчыкам будаўніцтва, прадставіць дэталі праекта і свой удзел у ім.

Кошт праекта сістэмы выдачы магутнасці складае $340 млн, з іх $110 млн патрабуецца на набыццё неабходных матэрыялаў і абсталявання. 95 працэнтаў затрат першапачаткова пакрые крэдытная лінія кітайскага Эксімбанка ($323,8 млн). Доля ўдзелу ў будаўніцтве беларускіх будаўніча-мантажных арганізацый складзе не менш як 45 працэнтаў.

21 лютага 2014, Гродна
Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1338
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме