https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2014 годзе ў Мінску плануецца пачаць будаўніцтва транспартнай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Філімонава


Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама са спасылкай на начальніка аддзела тэхнічнага нагляду па агульнабудаўнічых работах ДП "Гардарбуд" Віктара Мамойку.
Генеральны праекціроўшчык — УП "Мінскінжпраект" — ужо распрацаваў тры варыянты праекта будучай развязкі. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ў гарвыканкаме. Чакаецца, што аб`ект вулічна-дарожнай сеткі будзе двухузроўневым: пры дапамозе эстакады праспект Незалежнасці прыпадымуць над вуліцай Філімонава, з`явяцца таксама з`езды з эстакады.

Плануецца, што падрыхтоўчы этап будаўніцтва, які ўключае ў сябе знос аўтавакзала "Маскоўскі" і вынас інжынерных сетак, пачнецца ў сярэдзіне лета.

Завяршыць работы па збудаванні развязкі намечана да 2016 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2014
 
Дата публикации:07.02.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1302
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство Развязка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме