Удзельнікі атрымаюць тэхнічнае заданне, рэндэры і іншую неабходную інфармацыю, падрыхтаваную прафесійнымі распрацоўшчыкамі, з якімі можна будзе кансультавацца падчас выканання задання.
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 3 снежня, удзел — бясплатны. Пераможцы GamedevCUP будуць названыя 6 снежня на першай беларускай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў GDS Conference і атрымаюць у падарунак гульнявыя прыстаўкі Xbox 360, прафесійныя навушнікі, графічныя планшэты.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ithouse.by.
Арганізатарам конкурсу выступіў цэнтр развіцця высокатэхналагічных праектаў IT House БДУ пры падтрымцы кампаній CТАА "Гейм Стрым"/Wargaming.net і Archibaldi Studio.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 16 лістапада 2013