https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі патрабуе ад урада вырашэння праблемы складскіх запасаў, аж да ўнясення кадравых прапаноў


Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 30 студзеня, прымаючы з дакладам прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся бягучай сітуацыяй на прадпрыемствах.

"Як было, так і застаецца пытанне рэалізацыі нашай прадукцыі. Зразумела, што гэта валюта, зразумела, не дай бог нам паўтарыць нават мінулагоднюю сітуацыю, што ўплывае і на грашова-крэдытную палітыку, і на валютны рынак. Таму што адбылося на прадпрыемствах, якія выклікалі ў нас трывогу? Адбылося накапленне або зніжэнне складскіх запасаў і што адбываецца, паводле аператыўных даных, у студзені?" - запытаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заўтра адбудзецца нарада па пытаннях развіцця дрэваапрацоўчай галіны. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў чыноўнікаў, якія запрошаны на мерапрыемства і рыхтуюць даклады, аб недапушчальнасці прыхарошвання сітуацыі і адводу размовы ад галоўнай тэмы ўбок.

"Для нас вельмі важна, каб гэты сектар працаваў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Рана ці позна мы ўсё роўна запусцім гэтыя прадпрыемствы як трэба. Галоўнае пытанне - рэалізацыя прадукцыі. І сёння гэта павінны быць не намеры ў прадпрыемстваў, а канкрэтна прапрацаваныя калі не кантракты, то перадкантрактныя прапановы. Гэта вельмі важна. Таму што мы вырабім вялікую колькасць прадукцыі, і нам яе не будзе куды падзець".

"Я ведаю аб варушэнні ва ўрадзе, міністэрстве, канцэрне і на прадпрыемствах: вось тут Прэзідэнту мы павінны паказаць, каб уседзець у крэсле. Міхаіл Уладзіміравіч, я ведаю вельмі дэталёва, што адбываецца на кожным прадпрыемстве. Таму папярэдзьце, каб гэтай манілаўшчыны не было. І, вядома, дрэнна, што мы не ў Віцебску праводзім гэта мерапрыемства, але аб гэтым мы заўтра пагаворым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прэм`ер-міністра.

Яшчэ адна тэма, якую закрануў Прэзідэнт, - супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму вядома аб асноўных выніках нядаўняга візіту ў КНР прэм`ер-міністра Беларусі і яго цікавіць настрой кітайскіх партнёраў. "Як яны гатовы развіваць наша супрацоўніцтва, якія яго тэмпы? Таму што ў Сочы мы будзем сустракацца з кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, ён ужо аб гэтым мяне праінфармаваў, і я хацеў бы быць у тэме па апошніх, гарачых слядах", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэм`ер-міністр далажыў аб чаканых выніках работы прамысловасці і эканомікі за студзень. Міхаіл Мясніковіч са шкадаваннем заўважыў, што "рынак прасыпаецца вельмі марудна і істотных зрухаў у ажыўленні эканамічнага росту пакуль не назіраецца". У той жа час добрыя тэмпы росту гандлю дэманструюць калійная галіна і машынабудаванне. Крыху знізіліся складскія запасы: у параўнанні з паказчыкамі сярэдзіны мінулага года - на Br5,5 трлн, сёння яны складаюць амаль 70 працэнтаў месячнага аб`ёму вытворчасці. Аднак на буйных прадпрыемствах, такіх як БелАЗ, МАЗ, МТЗ, складскія запасы яшчэ даволі высокія. Кіраўнік дзяржавы даволі жорстка ўказаў на гэты факт і запатрабаваў ад урада прыняцця адпаведных мер аж да ўнясення кадравых прапаноў.

Міхаіл Мясніковіч падрабязна далажыў аб выніках візіту ў Кітай. Прэм`ер-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь і КНР пераходзяць да прынцыпова новай якасці супрацоўніцтва, гэта значыць ад таварнага, крэдытнага ўзаемадзеяння да інвестыцыйнага. Паводле яго слоў, у якасці інвестараў на беларускім рынку плануе працаваць цэлы шэраг кампаній. "Для нас гэта вельмі важна, гэта дыверсіфікацыя нашых інвестыцый у асноўны капітал", - заўважыў прэм`ер-міністр.

Акрамя таго, Сі Цзіньпінам прынята рашэнне аб павышэнні статусу старшыні двухбаковай міжурадавай камісіі з кітайскага боку да ўзроўню намесніка прэм`ер-міністра. Старшыня КНР таксама прыняў рашэнне аказаць з боку Кітая як інвестара усялякую падтрымку ў рэалізацыі сумесных з беларускім бокам праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем успрыняў гэтыя падыходы.

На падставе дамоўленасці ў бліжэйшы час Беларусь наведае дэлегацыя кітайскіх спецыялістаў. На перагаворах будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца не толькі ўжо існуючых двухбаковых праектаў, але і макраўзроўню, у прыватнасці ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, садзейнічання інвестыцыям.

Кіраўніку дзяржавы таксама падрабязна даложана аб ходзе рэалізацыі праекта па стварэнню Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. У бліжэйшы час плануецца правесці пасяджэнне наглядальнага савета кіруючай кампаніі, каб вызначыцца з аб`ёмамі работ, звязанымі з унутранай і знешняй інфраструктурай. Работы па стварэнню знешняй інфраструктуры плануецца завяршыць ужо ў маі-чэрвені 2014 года, што, паводле слоў прэм`ер-міністра, дасць магчымасць шэрагу кампаній, такіх як ZTE, Huawei, зарэгістравацца ў парку ў якасці рэзідэнтаў.

30 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1137
 
Ключевые слова:
Инвестиции Индустриальный парк Беларусь-Китай Складские запасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме