https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 600 экспанентаў з 26 краін прымуць удзел у ХХI Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы


Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
Больш за 600 экспанентаў з 26 краін прымуць удзел у ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе 5-9 лютага ў НВЦ "БелЭкспа".

Паводле слоў Ліліі Ананіч, у гэтым годзе выстаўка-кірмаш пройдзе без пачэснага госця. Арганізатары вырашылі, што Беларусі неабходна як мага шырэй паказаць свае дасягненні ў кніжнай індустрыі і ў той жа час прадаставіць кожнай краіне такую ж магчымасць. "Хацелі б, каб кожная краіна адчувала сябе пачэсным госцем. Праграма кожнай краіны заслугоўвае таго, каб яна была пачэсным госцем. Таму лозунг і дэвіз гэтай выстаўкі "Усе кнігі ў госці да нас, усе краіны ў госці да нас", падкрэсліла Лілія Ананіч.

Асаблівасцю ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу стане вялікая колькасць разнастайных выдавецкіх праектаў. Сярод іх "Мінск хакейны. Кніга і спорт", які прадугледжвае прэзентацыю энцыклапедый беларускага хакея. Яшчэ адным знакавым праектам стане тэматычная экспазіцыя кніг, фотаальбомаў, юбілейных выданняў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не застанецца без увагі і тэма Года гасціннасці, якім у Беларусі аб`яўлены бягучы год. На выстаўцы адбудзецца прэзентацыя даведніка "Запрашаем у Беларусь. Welcome to Belarus" і новай кнігі серыі "Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі" - "Віцебск - горад майстроў і мастакоў".

У час выстаўкі 6 лютага пройдзе бібліятэчны дзень, на якім будуць арганізаваны прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі. На 8 лютага запланаваны дзень дзіцячай кнігі. Адбудзецца круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў на тэму "Свет дзяцінства: погляд у будучыню". Акрамя таго, гасцей выстаўкі ў гэты дзень чакаюць разнастайныя акцыі і сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі.

Арганізатарамі ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ВК ТАА "Макбел".

3 лютага 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1797
 
Ключевые слова:
ХХІ Международная книжная выставка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме