Новы альбом складаецца з перазапісаў лепшых песень Scorpions, такіх як “RockYouLikeAHurricane”, “WindOfChange”, “StillLovingYou». А таксама кавер-версій на легендарныя кампазіцыі, якія сталі не толькі часткай музычнай гісторыі, але і паваротным момантам у кар’еры саміх музыкаў.
Беларускі варыянт гэтай праграмы цікавы тым, што «залатыя» хіты «Scorpions» будзе суправаджаць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. У складзе аркестра — маладыя таленавітыя артысты, большасць з іх з’яўляецца дыпламантамі і лаўрэатамі прэстыжных конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна працаваў на адной сцене з такімі «зоркамі», як Мішэль Легран, Аль Бана, Сара Конар, Кені Джы, Дзмітрый Хварастоўскі, Тота Кутунье, Крыс дэ Бург, E.L.O., Горан Брэгавіч і іншымі.
Звязда, 17 кастрычніка 2013