Так, па выніках студзеня—жніўня 2013 года канцэрнам (з улікам экспарту і імпарту нафты і нафтапрадуктаў у цэлым па рэспубліцы) забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 4 млрд. 270,8 млн. долараў ЗША. Сальда палепшана на 1 млрд. 28,8 млн. долараў ЗША ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года.
У студзені—жніўні 2013 года на рахункі арганізацый канцэрна паступіла валютная выручка ад экспарту ў памеры 7 млрд. 478 млн. долараў ЗША, з якіх каля 45% (3 млрд. 366 млн. долараў ЗША) прададзена на ўнутраным рынку. "Прычым аб`ём валюты, якая паступіла, перавысіў аб`ём экспарту, што гаворыць аб паскарэнні абарачальнасці валютных сродкаў і скарачэнні тэрмінаў паступлення аплаты за экспартную прадукцыю", — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы.
Па аператыўных выніках студзеня—верасня 2013 года "тэндэнцыі ў сферы станоўчага сальда знешняга гандлю і паступлення валютнай выручкі захоўваюцца".
Знізілася знешняя дэбіторская запазычанасць арганізацый галіны. Канцэрнам па стане на 1 верасня выкананыя даведзеныя даручэннем Савета міністраў нарматывы: паказчык суадносінаў знешняй дэбіторскай запазычанасці (без уліку запазычанасці па авансах) і экспарту тавараў і паслуг за мінулыя 12 месяцаў па арганізацыях канцэрна склаў 1,3% (даведзена — не вышэй за 2,9%); паказчык удзельнай вагі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ў агульным аб`ёме дэбіторскай запазычанасці склаў 9% (даведзена — не вышэй за 10%).
Як зазначылі ў канцэрне, назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння запасаў гатовай прадукцыі ў арганізацыях галіны. На 1 кастрычніка 2013 года гэты паказчык склаў 24,6% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці, на 1 жніўня 2013 запасы складалі 26,1%, на 1 верасня — 24,7%. Плануецца, што ў цэлым па выніках працы ў 2013 годзе складскія запасы знізяцца да 21% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2013