https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Працягласць жыцця беларусаў штогод павялічваецца ў сярэднім на 0,3 года


Аб гэтым паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Вольга Герасенка.
Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2012 годзе ў мужчын складала 66,6 года, у жанчын - 72,5. У 2000 годзе гэтыя паказчыкі былі 63,4 і 70,7 года адпаведна.

Па крытэрыях ААН яшчэ ў 1991 годзе Беларусь лічылася старэючай краінай - амаль 10 працэнтаў жыхароў былі ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў.

Паводле прагнозаў экспертаў, доля асоб старэйшых за працаздольны ўзрост у 2025 годзе будзе складаць больш як 28 працэнтаў, а ўдзельная вага асоб працаздольнага ўзросту будзе толькі 54 працэнты. Дэмаграфічная нагрузка да 2025 года складзе 862 чалавекі на 1000 чалавек. Цяпер на 1000 чалавек у працаздольным узросце прыпадае 630 чалавек ва ўзросце старэйшым за працаздольны.

ЮНФПА на аснове даследавання здароўя, старэння і выхаду на пенсію ў Еўропе "SHARE" развенчвае 5 асноўных міфаў аб працаздольнасці пажылых людзей.

Міф першы
- "Пажылыя людзі не могуць працаваць з-за дрэннага стану здароўя". У Еўропе стан здароўя не з`яўляецца асноўнай прычынай выхаду на пенсію. Каля 80 працэнтаў людзей ва ўзросце 60-69 гадоў лічаць сябе адносна здаровымі, больш як 60 працэнтаў з іх не маюць функцыянальных абмежаванняў.

Міф другі
- "Пажылыя людзі не павінны працаваць, паколькі яны значна менш прадукцыйныя, чым маладыя спецыялісты". Даследаванні ў прамысловасці паказваюць, што пажылыя спецыялісты, як правіла, часцей нязначна памыляюцца, у той час як спецыялісты больш маладога ўзросту памыляюцца радзей, але памылкі, як правіла, значныя і дарагія. Пажылыя работнікі дэманструюць высокую прадукцыйнасць у рабоце, якую яны ведаюць і маюць вопыт яе выканання, хоць яны не так лёгка прывыкаюць да новай работы.

Міф трэці
- "Жыццё пасля выхаду на пенсію - шчасце". Задаволенасць жыццём пасля ранняга выхаду на пенсію спадае хутчэй, чым пасля выхаду на пенсію ў больш познім узросце. Як паказваюць даследаванні, позні выхад на пенсію таксама аказвае станоўчы ўплыў на захаванне пазнавальных здольнасцей.

Міф чацвёрты
- "Пажылыя супрацоўнікі займаюць месцы маладых спецыялістаў". Калі гэта было б так, то ў краінах, дзе ўзрост выхаду на пенсію ніжэйшы, павінен быць ніжэйшым і ўзровень беспрацоўя сярод моладзі. Але такой тэндэнцыі пакуль не назіраецца ні ў Беларусі, ні ў Еўропе.

Міф пяты
- "Старэнне насельніцтва - катастрофа для краіны". Пры дапамозе дэмаграфіі можна дастаткова дакладна разлічыць колькасць і долю пажылых людзей у будучым і даволі добра прагназаваць стан здароўя і ўзровень смяротнасці пры існуючых умовах. Абапіраючыся на гэтыя даныя, можна рэгуляваць сацыяльнае і эканамічнае развіццё краіны.

1 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1683
 
Ключевые слова:
Демография Старение населения Пенсия Продолжительность жизни Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме