https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзінства беларускага народа грунтуецца на цярпімасці і імкненні да стваральнай працы


Такім меркаваннем падзяліўся прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць.
«Дзень народнага адзінства — самае маладое свята ў нашай дзяржаве, аднак адзінства сёння — гэта не толькі гісторыя, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Разлад у любым асяроддзі, нават у сям’і, пачынаецца з праблем эканамічных, бытавых — напрыклад, нізкая зарплата. У маштабах краіны адзінства таксама мае шмат вымярэнняў: калі ў краіне будуць сур’ёзныя эканамічныя праблемы — макраэканамічны дысбаланс або нешта іншае, гэта стане правакуючым фактарам для расхіствання грамадства. Таму з пункту гледжання эканомікі ўрад робіць усё для таго, каб у нас былі стабільнасць і развіццё».

Эканамічныя вынікі гэтага года прэм’ер-міністр ацаніў здавальняюча. «Вядома ж, без працы людзей мы нічога не зробім, — прадоўжыў ён. — Можна накупіць шмат механізмаў і машын, але гэтым вырашыцца толькі частка пытанняў. Сіла беларусаў у адзінстве, і калі глядзець на гэта з вяршыні піраміды нашай дзяржавы, кожны з нас — гэта элемент фундаменту адзінства. Нам вельмі важна захаваць наш беларускі дух, нашу цярпімасць і імкненне да стваральнай працы. Будзе гэта — будзе і адзінства».

Звязда, 15 верасня 2023
 
Дата публикации:15.09.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме