Тэрыторыя ў пяць гектараў была занята радамі нарказмяшчальных раслін без бачных прыкмет культывавання. Знішчана каля 25 тон, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУ Брэста.
Праваахоўнікі звяртаюць увагу: за пасеў і (або) вырошчванне забароненых раслін або грыбоў прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. У выпадку выяўлення забароненых раслін, якія культывуюцца, ці дзікарослых раслін (каноплі, мак), паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102.
Сяргей Расолька
Звязда, 15 верасня 2023
Звязда, 15 верасня 2023