https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Група кампаній "Твая сталіца" склала рэйтынг 30 самых дарагіх па кошце жылля вуліц Мінска


Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па продажу на другасным рынку жылля групы кампаній "Твая сталіца" Святлана Кудзелка.
Узначаліла яго размешчаная ў мікрараёне Дразды насупраць комплексу "Мінск-Арэна" вуліца Піянерская, кошт прапановыя 1 кв.м жылля на якой перавышае 3.500 долараў. У пяцёрку самых дарагіх таксама трапілі вуліцы Карла Маркса (3.180), Камуністычная (3.136), Інтэрнацыянальная (3.023) і Старажоўская (3.005).

Паводле слоў эксперта, высокія цэны на жылую нерухомасць у асноўным характэрныя для цэнтра горада. У першай "дзясятцы" таксама апынулася вуліца Жасмінавая, папулярнасць якой забяспечыла блізкасць да ракі Свіслач і Нацыянальнай бібліятэцы. Адна з найбольш вядомых вуліца горада — Старажоўская — за кош размяшчэння ў гістарычным цэнтры і ўзвядзення элітнага дома з высокім коштам жылля заняла 5-е месца ў спісе самых дарагіх.

"Кошт "квадрата" на самых рэспектабельных вуліцах сталіцы амаль у 2 разы вышэйшы, чым у сярэднім па горадзе. Прычым цэны на жыллё ў цэнтры Мінска ці паблізу маляўнічых месцаў узрастуюць на працягу ўсяго года. Такія кватэры набываюць у асноўным заможныя замежныя грамадзяне і ўнутраныя інвестары для наступнай здачы ў арэнду па высокіх стаўках. Сярод пакупнікоў таксама сустракаюцца замежныя кампаніі, якія маюць патрэбу ў айчынных апартаментах для размяшчэння замежных топ-менеджараў", — зазначыла Кудзелка.

Група кампаній "Твая сталіца" выдзяляе пяць асноўных "дыслакацый" элітнага жылля. Па-першае, традыцыйна папулярная нерухомасць у гістарычным цэнтры горада, у тым ліку кватэры на вуліцах Інтэрнацыянальная, Леніна і Карла Маркса. У якасці альтэрнатывы выступаюць новыя элітныя раёны ў акваторыі ракі Свіслач (вуліцы Піянерская, Жасмінавая, Парніковая і Ваньковіча). Па-трэцяе, заможныя пакупнікі прыглядаюцца да кварталаў з крыху затухаючай папулярнасцю, у савецкія часы вядомыя як "пыжыкаўскія" раёны — гэта вуліцы Захарава і Пуліхава. З`яўленне там новабудоўляў дазваляе захаваць да яго высокую цікавасць. Стабільным застаецца попыт на дамы па праспекце Незалежнасці. Прычым цэнавы дыяпазон кватэр у розных дамах уздоўж праспекта істотна адрозніваецца. Сваю нішу заняла і элітная забудова ў спальных раёнах горада — найперш сучасныя пабудовы ва Уруччы і ў раёне праспекта Дзяржынскага.

Паводле прагнозаў экспертаў групы кампаній "Твая сталіца", сур`ёзных змяненняў у структуры самых дарагіх вуліц Мінска ў хуткім часе не адбудзецца. "Попыт на элітнае жыллё будзе паступова змяшчацца з асноўных праспектаў сталіцы ў спакойныя і маляўнічыя месцы, размешчаныя ў тым ліку за кальцавой аўтадарогай. Такая тэндэнцыя актуальная для ўсіх буйных гарадоў: найбольш запатрабаванымі становяцца месцы, на якіх развітая інфраструктура, наяўнасць арганізаваных парковак для аўтатранспарту і сучасныя планіровачныя рашэнні суседнічаюць з прыроднымі аб`ектамі (паркамі, рэкамі, азёрамі)", — зазначыла Святлана Кудзелка.

У цэлым у Мінску актыўна фарміруецца сегмент жылля элітнага і прэміум-класа. Толькі зараз у горадзе ўвзодзіцца больш за 10 такіх комплексаў. Скарачэнне колькасці пляцовак у Мінску, што выдзяляюцца пад жыллёвае будаўніцтва, будзе аказваць націск на цэны і падаграваць цікавасць да дамоў павышанай камфортнасці. "Найбольшая цэнавая дынаміка чакаецца на вуліцах Прытыцкага і Кальварыйская, а таксама праспекце Дзяржынскага, які аказаўся блізкі да трапляння ў рэйтынг", — падкрэсліла намеснік дырэктара.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2013
 
Дата публикации:29.09.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1607
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Рейтинг Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме