https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работнікі розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі


Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Работнікі розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы грамадзянскай авіяцыі, будаўнічай галіны і нафтавай прамысловасці, арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, значныя дасягненні ў сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны старшыня грамадскага аб`яднання "Беларускі камітэт ветэранаў падраздзяленняў асаблівай рызыкі" Алег Есін.

Начальнік факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Беларусі палкоўнік Ігар Навуменка ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" ІІ ступені.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені адзначаны намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС - начальнік аператыўнай і баявой падрыхтоўкі палкоўнік Алег Маткін, намеснік начальніка ўпраўлення вайсковай часці 1250 пагранічнай службы палкоўнік Андрэй Путрык, начальнік штаба галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Тумаш і начальнік Гомельскага інжынернага інстытута МНС палкоўнік унутранай службы Аляксандр Украінец.

Загадчык кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Зоя Васіленка ўдастоена ордэна Пашаны.

Вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Святлана Сухавей узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.

Некалькі дзясяткаў чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты ВА "Беларуснафта" Мікалай Дземяненка і намеснік камандзіра авіяцыйнага атрада па арганізацыі лётнай работы - начальнік лётна-штурманскага аддзела Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Уладзімір Кашавец.

Заслугі вялікай групы ваеннаслужачых, пагранічнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ратавальнікаў адзначаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" і "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый".

Больш як дзесяць чалавек узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Сярод іх кіраўнік дзяржаўнай установы культуры "Творчыя майстэрні "Цэнтр сучасных мастацтваў" Віктар Альшэўскі, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч і рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сітнікава.

Ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена артысту драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаідзе Зубковай.

Работнікам розных сфер таксама прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ "Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені". Сярод удастоеных гэтай узнагароды І ступені начальнік сектара галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Сяргей Драздоў і намеснік начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Леанід Курсаў.

11 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1333
 
Ключевые слова:
Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме