https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


S&P прысвоіла Банку развіцця Беларусі доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг "В-", прагноз "пазітыўны"


Аб гэтым паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе банка.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s прысвоіла сёння ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В-", кароткатэрміновы - "В", прагноз па рэйтынгах "пазітыўны".

Рэйтынгі Банка развіцця адлюстроўваюць меркаванне Standard & Poor`s аб "практычна безумоўнай" верагоднасці атрымання банкам, у выпадку неабходнасці, своечасовай і дастатковай падтрымкі з боку ўрада Рэспублікі Беларусь. Эксперты агенцтва падкрэсліваюць, што Банк развіцця адыгрывае "крытычна важную" ролю ў вырашэнні задач дзяржаўнай палітыкі, прадастаўляючы буйныя доўгатэрміновыя крэдыты ў рамках дзяржаўных праграм. Аналітыкі Standard & Poor`s таксама адзначаюць непарыўную сувязь Банка развіцця з урадам Рэспублікі Беларусь, абумоўленую дзяржаўнай формай уласнасці банка, раней ажыццёўленымі ўліваннямі ў яго капітал і фактычнай адказнасцю дзяржавы па ўсіх абавязацельствах банка. Акрамя таго, ключавыя прадстаўнікі ўрада Рэспублікі Беларусь з`яўляюцца членамі наглядальнага савета Банка развіцця, які ўзначальвае прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, што дае магчымасць дзяржаве ажыццяўляць строгі кантроль за дзейнасцю банка.

З улікам названых фактараў ацэнка Банка развіцця праводзілася Standard & Poor`s па крытэрыях, распрацаваных для арганізацый, звязаных з дзяржавай. Банк развіцця стаў адзіным беларускім фінансавым інстытутам, доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя рэйтынгі якога прыраўнаваны да суверэнных рэйтынгаў Рэспублікі Беларусь. Дадатковымі фактарамі фінансавай устойлівасці Банка развіцця выступаюць высокія паказчыкі ліквіднасці і рэсурснай базы.

"Атрыманне першага крэдытнага рэйтынгу стала для нас знакавай падзеяй. Рэйтынг ад міжнароднага агенцтва з`яўляецца для партнёраў банка незалежнай ацэнкай і крыніцай дадатковай інфармацыі аб яго дзейнасці і фінансавым стане. Прысваенне карпаратыўнаму пазычальніку крэдытнага рэйтынгу, цалкам адпаведнага суверэннаму ўзроўню, адлюстроўвае статус Банка развіцця як першакласнага пазычальніка на фінансавым рынку Рэспублікі Беларусь", - адзначыў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" створана ў 2011 годзе згодна з указам Прэзідэнта. Асноўнай мэтай банка з`яўляецца фінансаванне дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Заснавальнікамі банка сталі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі.

4 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1477
 
Ключевые слова:
Финансы Рейтинг Банки Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме