Згодна з дакументам з 1 студзеня 2014 года права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў даецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на менш як 10 гадоў. Раней узносы неабходна было выплачваць не менш як пяць гадоў.
Ва ўказе зазначаецца, што гэтае рашэнне прынята "ў мэтах рацыяналізацыі расходаў сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання".
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2013