https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Француз незаконна пранік у Беларусь, каб папрацаваць афіцыянтам у Брэсце


Незвычайнага парушальніка мяжы затрымалі пад Брэстам 30 жніўня беларускія памежнікі.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, раніцай 30 жніўня пагранічны нарад заўважыў маладога чалавека, які ішоў уздоўж сігналізацыйнага комплексу, спадзеючыся знайсці ў ім пралаз. Парушальнікам мяжы быў 20-гадовы грамадзянін Францыі.

Аказалася, што француз працаваў у сябе на радзіме афіцыянтам у рэстаране. Напярэдадні ён пасварыўся з работадаўцам і вырашыў пашукаць шчасця ў іншай установе. У гэты ж час у сацыяльных сетках малады чалавек пазнаёміўся з жыхаром Брэста, які маляўніча апісаў яму прывабнасць працы афіцыянтам у мясцовых рэстаранах.

Француз вырашыў неадкладна адправіцца ў Брэст. Прычым, паводле яго слоў, быў у абсалютным няведанні, што паміж Еўрасаюзам і Беларуссю існуе мяжа. Дабраўшыся аўтастопам да польскага Цярэспаля, малады чалавек перайшоў мяжу па абводным канале вострава Пагранічны, дзе і быў затрыманы. Акрамя дакументаў у яго былі прадукты харчавання, нязначныя сумы еўра і польскіх злотых, адна чэшская крона, курыльная трубка і касцюм афіцыянта.

У Дзяржпагранкамітэце звяртаюць увагу на тое, што сярод асабістых рэчаў затрыманага не аказалася мабільнага тэлефона. На пытанне, як француз збіраўся звязацца з брэсцкім таварышам, той адказаў, што сустрэць яго ён спадзяваўся, прагульваючыся па горадзе. Грамадзянін Францыі аформлены парушальнікам мяжы і змешчаны ў ІЧУ для разбору.

У зваротным напрамку імкнуўся грамадзянін Таджыкістана, затрыманы ў той жа дзень брэсцкімі памежнікамі. Малады чалавек спрабаваў выехаць у Польшчу для атрымання прыстанішча на цягніку, аднак на вакзале ў Цярэспалі польскі бок спаслаўся на адсутнасць прадстаўнікоў міграцыйных службаў і прапанаваў прыехаць на наступны дзень. Адпраўлены назад у Брэст таджык вырашыў не чакаць раніцы і накіраваўся ў Польшчу па чыгуначных пуцях.

Мужчына аформлены парушальнікам мяжы і будзе дэпартаваны з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2013
 
Дата публикации:02.09.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1933
 
Ключевые слова:
Граница Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме