https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 90 унікальных абразоў XV - пачатку XIX стагоддзя прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі


Міжнародная выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы" адкрыецца 17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі ў НММ.
На выстаўцы, прысвечанай святкаванню ў Беларусі 1025-годдзя Хрышчэння Русі, будуць дэманстравацца больш як 90 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзя з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.

Так, са збору Музея рускай іконы (Масква) будзе прадстаўлена 11 твораў XVII - пачатку XIX стагоддзя, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі - 12 ікон XV-XVIII стагоддзяў, Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага музея-запаведніка - 7 абразоў XVII-XVIII стагоддзяў, Нацыянальнага музея ў Бялградзе (Сербія) - 12 ікон XV-XVIII стагоддзяў. Таксама на выстаўцы можна будзе ўбачыць творы іканапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Работа экспазіцыі прадоўжыцца да 5 снежня.

27 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1628
 
Ключевые слова:
Иконопись Музеи Беларуси Выставка Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме