У бягучым годзе ў лік дзяржзаказу плануецца нарыхтаваць 232 тыс.т збожжа для вытворчасці спірту, у тым ліку арганізацыямі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - 178 тыс.т. Цяпер арганізацыі канцэрна нарыхтавалі 146,2 тыс.т, што складае 82,2 працэнта ад дзяржзаказу.
Лідарам па выкананню дзяржзаказу сярод арганізацый канцэрна стала РУП "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", якое выканала яго на 95,7 працэнта, нарыхтаваўшы 27,8 тыс.т. РВУП "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод" выканала дзяржзаказ на 89,9 працэнта, нарыхтаваўшы 27 тыс.т, РУП "Мінск Крышталь" - на 78,9 працэнта (24,5 тыс.т), Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод - на 87 працэнтаў (17,4 тыс.т). СТАА "Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод - "Аквадзіў" нарыхтавала 11,4 тыс.т (81,6 працэнта). На 75,3 працэнта і 72,3 працэнта адпаведна выканалі дзяржзаказ РУП "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод" (11,3 тыс.т) і ДП "Мазырскі камбінат "Этанол" (17,3 тыс.т). З-за больш позніх тэрмінаў сяўбы і ўборкі ў рэгіёне ААТ "Віцебскі ЛГЗ "Прыдзвінне" нарыхтавала пакуль толькі 9,6 тыс.т, што складае 63,9 працэнта ад даведзенага задання.
Арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці нарыхтавана 43,3 тыс.т, што складае 80,1 працэнта ад дзяржзаказу.
22 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА