https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскі кампазітар і дырыжор Кшыштаф Пендзярэцкі выступіць 4 кастрычніка ў Мінску ў праграме VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета


пра гэта паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
У гэты фестывальны дзень на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам знакамітага кампазітара і дырыжора Кшыштафа Пендзярэцкага і славутага дырыжора Андрэса Мустанена збяруцца лепшыя салісты маскоўскага Вялікага, Варшаўскага і Эстонскага оперных тэатраў. У першым аддзяленні яны выканаюць шэдэўры сусветнай класікі, у другім прагучыць "Credo" Пендзярэцкага - аркестравы твор, у выкананні якога ўдзельнічаюць больш як дзвесце чалавек. Гэта і сімфанічны аркестр, і вялікі хор, і дзіцячы хор, і салісты.

Кшыштаф Пендзярэцкі - прафесар 17 вядучых ВНУ свету, уладальнік музычнай прэміі "Грэмі". Нягледзячы на ўзрост кампазітара (а ў лістападзе гэтага года маэстра споўніцца 80 гадоў), яго канцэртная праграма вельмі насычаная. У наступны дзень пасля канцэрта ў Беларусі ён ляціць на гастролі па Азіі.

Адкрыццё VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета адкрыецца 2 кастрычніка ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Фестываль, які ўпершыню адбыўся ў 2006 годзе, праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Беларусі і арыентаваны на аб`яднанне творчых сіл Беларусі, Расіі і іншых краін. Сюды штогод прыязджаюць выдатныя артысты сучаснасці. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў маладых таленавітых музыкантаў ёсць магчымасць выступіць на адной сцэне з сусветна вядомымі артыстамі.

Аўтарам ідэі фестывалю і яго мастацкім кіраўніком стаў беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускнік Каралеўскай акадэміі музыкі Лондана Расціслаў Крымер. Ганаровым сустаршынёй арганізацыйнага камітэта фестывалю з`яўляецца народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Расіі Юрый Башмет.

20 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2094
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме