Яе работы вызначаюцца высокім узроўнем майстэрства і прафесіяналізму. Палацавыя і паркавыя ансамблі Пецярбурга і прыгарадаў, адлюстраваныя ў смузе, выкананы ў тэхніцы "жывапіс 3D", розныя грашовыя знакі ў аўтарскай тэхніцы пячаці па скуры і шкле. Творы аўтара здольны перанесці гледача ў эпоху Расійскай імперыі.
На стварэнне такіх работ майстра натхніла магчымасць пераўтварэння звыклых рэчаў, якія страцілі сваё прамое прызначэнне і каштоўнасць, у значныя з мастацкага пункту гледжання і даволі дарагія арт-аб`екты.
Марына Аляксандраўна Быкава нарадзілася ў Магдэбургу (Германія) у 1964 годзе, з 1972 года жыве ў Санкт-Пецярбургу. Скончыла СДПТВ нумар 90 (жывапісец па размалёўцы фарфоравых вырабаў), Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную мастацка-прамысловую Акадэмію (кафедра жывапісу і рэстаўрацыі). З`яўляецца пастаяннай удзельніцай навуковых канферэнцый па праблемах мастацтва, розных мастацкіх выставак. Работы Быкавай знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях як у Расіі, так і за мяжой. У 2002 годзе яна стварыла студыю "Арт-Атэлье", якая аб`яднала лепшых выпускнікоў мастацкіх ВНУ Санкт-Пецярбурга.
Выстаўка будзе працаваць у Гомелі да 15 верасня.
12 ліпеня 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА