https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава "Выратаваныя каштоўнасці"


8 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава "Выратаваныя каштоўнасці".
Экспазіцыя арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеем "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" — і дзейнічае ў межах доўгатэрміновага выставачнага праекта "Культура не ведае правінцыі", мэта якога — паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны.

Брэсцкі музей "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" — адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу. На выставе прадстаўлена больш за трыста помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Экспазіцыя складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі VІ—ХХ стст. — гэта манеты Візантыі, еўрапейскіх краін, Рэчы Паспалітай і інш. Калекцыя прадметаў з каштоўных металаў прадстаўлена паясамі і кінжаламі працы майстроў Паўночнага Каўказа, срэбнымі партсігарамі і іншымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва краін Усходу, сярод якіх кітайскія дэкаратыўныя накладкі, сярэднеазіяцкі медны посуд і іншае. Заходнюю Еўропу прадстаўляюць рыжскі хрусталь, выкшталцоныя прадметы побыту і посуд, графіка. Адной з найбольш цікавых частак экспазіцыі з`яўляецца калекцыя рускіх абразоў ХVІІІ—ХХ стст. Дапаўняюць экспазіцыю сакральнага мастацтва ўзоры растоўскай фініфці і рускага меднага ліцця, рарытэтныя кніжныя выданні.

БелаПАН
, 8 жніўня 2013
 
Дата публикации:08.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1817
 
Ключевые слова:
Выставка История Нумизматика Декоративно-прикладное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме