https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На будынку Мінскага цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе ўстаноўлена памятная дошка Кастусю Каліноўскаму


На будынку Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Аляксандра Мядзведзя ўстанавілі памятную дошку са скульптурным партрэтам Кастуся Каліноўскага і яго кароткай біяграфіяй.
Зрабілі гэта яшчэ ў сярэдзіне ліпеня без асаблівых урачыстасцяў.

Гэтая дошка з 1988 года па 1998-ы вісела на будынку кінатэатра "Вільнюс", што па вуліцы Каліноўскага, 55, але потым знікла.

Пасля яе адшукалі і перадалі на захаванне і аднаўленне ў Першамайскае ЖРЭА, таму што будынак быў на рэканструкцыі. Кінатэатр "Вільнюс" пасля рэканструкцыі стаў Палацам барацьбы.

Нядаўна маладзёжная арганізацыя "Альтэрнатыва" правяла кампанію за ўстанаўленне помніка Кастусю Каліноўскаму на названай у яго гонар мінскай вуліцы. Зварот у гарвыканкам быў накіраваны 9 ліпеня. Актывісты даслалі лісты кіраўніку Мінскага гарсавета, міністру культуры, старшыні Мінгарвыканкама. Яны ж і прапанавалі месца будучага помніка: сквер, які пачынаецца з вуліцы Каліноўскага, побач з праспектам Незалежнасці. Паблізу — Усходнія могілкі, дзе пахаваныя дзеячы беларускай культуры, штогод тут праходзіць шэсце ў Курапаты.

Усяго было сабрана 4.000 подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Мінску, 3.500 з іх былі пасланыя ўладам.

БелаПАН
, 7 жніўня 2013
 
Дата публикации:07.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1760
 
Ключевые слова:
Памятная доска Кастусь Каліноўскі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме