https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ ацэньвае аб`ём ценявой эканомікі ў 8—10% ВУП


Аб`ём ценявой эканомікі ў Беларусі ацэньваецца ў 8—10% ВУП, паведаміў міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян 1 жніўня на нарадзе па пытанні эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.
"Ад гэтых працэнтаў мы павінны максімальна забраць тую частку, якая належыць бюджэту, каб грошы працавалі для ўсяго грамадства", — прыводзіць словы Палуяна прэс-служба прэзідэнта.

Міністр удакладніў, што ў гэтыя 8—10% уключаны даходы ад прысядзібных гаспадарак грамадзян, рэалізацыі асабістай маёмасці. "Таму, зразумела, тут не трэба казаць пра тое, што гэта занадта вялікая сума для нашай краіны. Яна значна меншая, калі адкінуць гэтыя даходы", — заявіў ён.

Паводле яго слоў, падатковая служба ў першую чаргу звяртае ўвагу на галіны і сферы, дзе існуе найбольшая магчымасць ухілення ад выплаты падаткаў. "Больш за ўсё нас сёння цікавіць і тая сфера, дзе ствараюцца так званыя аднаразавыя фірмы, ілжэпрадпрымальніцкія структуры. Яны карыстаюцца палажэннямі ўказа № 510, які рэгулюе кантрольную дзейнасць у нас у краіне, паводле якога падатковыя службы не могуць прыходзіць з праверкай на працягу двух гадоў з часу стварэння. Праз гэтыя структуры пракручваюць пэўныя сумы грошай, у бюджэт не плацяць, і грошы раствараюцца", — сказаў Палуян. Ён звярнуўся з просьбай даць магчымасць праводзіць неабходныя праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да асобных катэгорый плацельшчыкаў, якія схільныя да асаблівай рызыкі ўхілення ад выплаты падаткаў.

Міністр адзначыў, што ёсць і іншыя схемы ўхілення ад падаткаабкладання, якія хвалююць беларускіх падаткавікоў: "Асобныя інвестары прыходзяць, будуюць у нас добрыя заводы, прадпрыемствы, але, карыстаючыся сваімі замежнымі заснавальнікамі, мінімізуюць настолькі падатак на прыбытак, што ён амаль заўсёды зводзіцца да нуля. Працу ў гэтым плане мы ўжо пачалі і будзем ажыццяўляць яе найбліжэйшым часам".

БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2013
 
Дата публикации:01.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1482
 
Ключевые слова:
Теневая экономика Налоги Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме