https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені накіравала на прафнавучанне 4,7 тыс. беспрацоўных


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года накіравала на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі амаль 4,7 тыс. чалавек - 4,4 працэнта ад маючых патрэбу ў працаўладкаванні беспрацоўных.

У студзені-чэрвені бягучага года больш за ўсё "пуцёвак" на прафесійнае навучанне для жадаючых набыць новую спецыяльнасць або ўдасканаліць свае навыкі ведзелена беспрацоўным у Віцебскай вобласці (1,1 тыс.), найменш - у Мінску (388).

Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013 год прадугледжваецца накіраваць на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі 12,5 тыс. беспрацоўных, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 2 тыс. 270 чалавек (на гэтыя мэты плануецца выдзеліць больш як Br58,3 млрд.). Прадугледжваецца, што не менш як 70 працэнтаў з іх павінны быць накіраваны на навучанне па заяўках наймальнікаў з гарантыяй наступнага працаўладкавання.

У адпаведнасці з заканадаўствам першачаргова накіроўваюцца на прафнавучанне беспрацоўныя ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню шукаюць работу і не маюць прафесіі. Прыярытэт таксама захоўваецца за дзецьмі-сіротамі, юнакамі прызыўнога ўзросту.

Асаблівая ўвага надаецца прафнавучанню моладзі, жанчын, інвалідаў. У 2013 годзе плануецца арганізацыя навучання грамадзян, вызваленых іншымі наймальнікамі; бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні; асоб, якія прыцягваюцца да работы адміністрацыямі устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў МУС, якія маюць патрэбу ў навучанні.

11 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.07.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1764
 
Ключевые слова:
Профобучение Соцзащита в Беларуси Безработица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме