https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" выступае адным з духоўных каталізатараў інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на адкрыцці XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"Народжаны на віцебскай зямлі, у сэрцы славянскага свету, наш фестываль выступае захавальнікам духоўнага адзінства шматмільённай сям`і славянскіх народаў, якія з`яўляюцца носьбітамі адной з самых старажытных і багатых культур, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Усім нам, братам-славянам, трэба адраджаць і распаўсюджваць па свеце нашы асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, міласэрнасць, цярпімасць да людзей розных нацыянальнасцей і веры, павагу чалавечай годнасці, непахісныя маральныя прынцыпы і традыцыі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, фестываль таксама ўносіць сваю дастойную лепту ў рэалізацыю гуманітарнай місіі сучаснага славянства. "Нездарма яго дэвізам з`яўляюцца словы: "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У гады свайго зараджэння ён стаў часткай той сілы, якая ў пераломны гістарычны перыяд не дала разбурыць векавое братэрства Беларусі, Расіі і Украіны".

"Сёння "Славянскі базар" выступае адным з духоўных каталізатараў інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай і шырэй - еўразійскай прасторы. У сузор`і міжнародных творчых форумаў ён займае асаблівае месца і з поўным правам мае тытул "фестывалю фестываляў", прадстаўляючы шырокую панараму дасягненняў сусветнай культуры", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як адзначыў Прэзідэнт, фестываль з году ў год прырастае дзясяткамі і сотнямі новых сяброў, тут сустракаюцца лаўрэаты "Еўрабачання", "Новай хвалі", Сан-Рэма і іншых фестываляў, пацвярджаючы старажытную як свет ісціну аб тым, што мова песні - гэта мова дружбы, зразумелая без перакладу.

"У гэтым годзе геаграфія фестывалю атрымала планетарны размах, ахапіўшы зямны шар ад Аўстраліі да Кубы і Венесуэлы. Адной з цэнтральных падзей фестывалю стане канцэрт Дружбы, які аб`ядноўвае творчыя сілы розных краін і народаў. А музычныя конкурсы не толькі прадэманструюць захапляючае спаборніцтва лепшых маладых галасоў планеты, але і ўнясуць свой уклад у выхаванне новага пакалення жыхароў Зямлі ў духу ўзаемнай павагі і даверу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што сваім маштабам, творчай разнастайнасцю, яркім перапляценнем моў і традыцый "Славянскі базар" дапаможа ўнесці дастойны ўклад у прымнажэнне духоўных багаццяў нашых краін, захаванне самабытных нацыянальных культур.

12 ліпеня 2013, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1689
 
Ключевые слова:
Віцебск Славянский мир Славянский базар Украина Конкурс Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме