https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад класікі да фантастыкі


Больш за 1,5 тысячы кніг сабралі ўдзельнікі дабрачыннай акцыі Мінскага аблвыканкама.
Удзел у гэтай добрай справе прынялі структурныя падраздзяленні абласнога выканаўчага камітэта і абласныя арганізацыі. Яны на практыцы падтрымалі ідэю аб тым, каб сабраць кнігі для маленькіх сірот і інвалідаў і перадаць іх ва ўстановы, дзе выхоўваюцца гэтыя дзеці.

У выніку акцыі, якая так і называлася: «Падары дзецям кнігу», літаратурныя падарункі накіраваліся ў некалькі раёнаў. Гэта класічная літаратура, энцыклапедыі, прыгоды, дэтэктывы, казкі, фантастыка — дарослыя пастараліся, каб было разнастайна.

Звыш 1,5 тысячы экзэмпляраў паступіла ўжо ў бібліятэкі. Іх атрымалі ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу і сацыяльна-педагагічных цэнтрах Капыля, Дзяржынска, Барысава, Грозаўскай і Радашковіцкай сярэдніх школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, Маладзечанскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, Дзіцячай вёсцы «Вытокі» і SOS — Дзіцячай вёсцы ў Бараўлянах.

Марына Барадаўка
Рэспубліка, 5 июля 2013
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1713
 
Ключевые слова:
Благотворительность Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме