https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 55 тыс. грамадзян маюць дзве і больш кватэр на праве ўласнасці і выплачваюць падатак з другой кватэры


Аб гэтым паведаміў 9 ліпеня журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.
З гэтай колькасці каля 20 тыс. грамадзян маюць дзве і больш кватэр у Мінску. Паводле даных МПЗ на 1 чэрвеня 2013 года, на 10 тыс. чалавек у параўнанні з пачаткам года павялічылася колькасць асоб, якія здаюць кватэру ўнаём. Цяпер агульная колькасць такіх грамадзян складае 102 тыс., у тым ліку ў Мінску іх 44 тыс. чалавек, адзначыў Міхаіл Расолька. Ён падкрэсліў, што колькасць грамадзян, якія добраахвотна выплачваюць падаткі па даходах, атрыманых ад здачы кватэр, павялічваецца. Тым не менш падатковыя інспекцыі пастаянна выяўляюць факты, калі грамадзяне не заключаюць дагаворы на здачу кватэр і, адпаведна, не выплачваюць падаткі ў бюджэт. У гэтым годзе выяўлена такіх 1300 чалавек, з іх 400 - у Мінску.

Усяго на ўліку ў падатковых органах знаходзіцца больш за 3 млн. фізічных асоб, за апошні час іх колькасць павялічылася на 200 тыс. чалавек. У тым ліку больш за 2,8 млн. грамадзян з`яўляюцца плацельшчыкамі падатку на нерухомую маёмасць і на зямлю. Іх плацяжы паступаюць у даходы мясцовых бюджэтаў. "Работа падатковых органаў тут накіравана на максімальную аўтаматызацыю атрымання звестак аб аб`ектах нерухомай маёмасці, каб аўтаматызаваць разлік падаткаў, знізіць затраты на іх адміністраванне", - сказаў Міхаіл Расолька.

Паступленне плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян у Беларусі значныя, адзначыў прадстаўнік МПЗ. На 1 чэрвеня 2013 года ў Беларусі на ўліку знаходзілася больш за 242 тыс. ІП, што на 10 тыс. больш у параўнанні з 1 студзеня 2013 года. Яны заплацілі ў бюджэт за гэты час Br1 288 трлн. Доля паступленняў ІП у агульнай суме падаткаў складае 2,4 працэнта.

9 ліпеня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1708
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме