https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь будзе ўсімі даступнымі спосабамі адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 ліпеня на прыёме выпускнікоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл, камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі і ваенных навучальных устаноў Расіі.
"Падзеі апошніх гадоў наглядна сведчаць, што ваенная сіла, на жаль, па-ранейшаму застаецца ў арсенале сродкаў вырашэння міжнародных палітычных і эканамічных праблем, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Усё новыя краіны пад выглядам абароны дэмакратыі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам, недапушчэння распаўсюджвання зброі масавага паражэння становяцца аб`ектамі адкрытай агрэсіі. Аб выніках гэтых дзеянняў ярка сведчаць падзеі апошняга часу ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У гэтых рэгіёнах пануюць хаос, безуладдзе і адкрыты бандытызм".

"Такія няпростыя ўмовы абавязваюць нас забяспечваць сваю бяспеку, суверэнітэт і незалежнасць, абапіраючыся, перш за ўсё, на ўласныя сілы. У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але свае нацыянальныя інтарэсы мы будзем адстойваць усімі даступнымі спосабамі", — падкрэсліў Лукашэнка. Для гэтага, паводле яго слоў, ёсць увесь сучасны арсенал сродкаў адэкватнага рэагавання на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы, забяспечаны высокі маральны дух, прафесіяналізм асабовага складу, аўтарытэт сілавых ведамстваў у грамадстве, створана нацыянальная ваенная школа.

Афіцыйны лідар зазначыў, што многія з запрошаных на прыём у верасні гэтага года будуць браць удзел у сумесных стратэгічных вучэннях Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2013". "Адным з прыярытэтаў вашай дзейнасці павінна стаць умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі", — сказаў Лукашэнка.

Ён уручыў пагоны генерал-маёра міліцыі начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Ігару Яўсееву і начальніку Акадэміі МУС Беларусі Уладзіміру Бачылу. Пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву ўручаны пагоны дзяржаўнага дарадцы юстыцыі трэцяга класа.

БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2013
 
Дата публикации:04.07.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1873
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме