https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" паведамляе пра рост пасажырапатоку больш як на чвэрць


За першыя шэсць месяцаў 2013 года кампанія "Белавія" перавезла 643.723 пасажыры і 967 тон грузу і пошты, што на 26,8 і 15,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведаміў нацыянальны авіяперавозчык.
Паводле вынікаў працы за чэрвень перавезена 196.460 пасажыраў (+29,6% ад чэрвеня 2012 года). "Такую колькасць пасажыраў за месяц "Белавія" перавезла ўпершыню. Таксама ўпершыню авіякампанія пачала перавозіць больш за 8 тыс. пасажыраў цягам адных сутак", — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Назіраецца "значны рост колькасці чартарных рэйсаў".  Чартарныя самалёты лятаюць не толькі з Мінска, але і з абласных цэнтраў — Брэста і Гомеля. З`явіліся новыя чартарныя маршруты: востраў Кос, Закінтас, Араксас, Катанія, Пальма-дэ-Маёрка, Ціват, Пула.

З пачатку чэрвеня пачалі выконвацца рэгулярныя рэйсы ў Калінінград з Брэста, Гродна і Гомеля.

11 чэрвеня пачаўся ўзаемны продаж электронных авіябілетаў "Белавія" і расійскай авіякампаніі "ЮТэйр", што дазваляе пасажырам купляць білеты праз інтэрнэт па ўсім маршруце руху.

1 ліпеня "Белавія" павялічыла частату палётаў у Кіеў да 12 разоў на тыдзень.

БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012
 
Дата публикации:04.07.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1561
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме