https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэальная колькасць нарказалежных у Мінску не менш за 15 тысяч


Апошнімі гадамі ў Беларусі назіраецца павелічэнне колькасці нарказалежных асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку.
Пра гэта 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя  Аляксей Кралько.

Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў колькасць такіх асоб вырасла на 37%. Паказчык захворвання склаў  105 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Гэта толькі дыспансерныя хворыя. Калі дадаць да іх асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку і якім яшчэ не выстаўлены дыягназ наркатычнай залежнасці, то гэты паказчык дасягне 155.

"На пачатак 2013 года на наркалагічным уліку ў Мінску знаходзілася крыху больш за 7 тысяч хворых на наркаманію, — паведаміў Кралько. — Вядома, рэальная іх колькасць значна большая: паводле звестак сталічнага наркадыспансера, не менш за 15 тысяч чалавек. Прычым 80% ва ўзросце да 30 гадоў, амаль усе астатнія — да 20 гадоў".

Паводле звестак РНПЦ псіхічнага здароўя, 42% усіх наркаспажыўцоў Мінскай вобласці прыпадае на Салігорскі раён.

БелаПАН, 25 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:25.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1544
 
Ключевые слова:
Мінск Наркозависимость Наркотики Диспансеризация Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме