https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску павінна стварацца больш прывабных акупных аб`ектаў


Аб гэтым заявіў 25 чэрвеня на нарадзе ў Мінгарвыканкаме прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Нарада праходзіць па выніках азнаямлення прэм`ер-міністра і мэра сталіцы з ходам падрыхтоўкі Мінска да святкавання Дня Незалежнасці Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымаюць кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска, кіраўнікі гарадскіх службаў і структурных падраздзяленняў гарвыканкама.

"У сталіцы робіцца вельмі шмат: і новага будаўніцтва, і рэканструкцый, і работ па догляду. Хацелася, каб у Мінску, у цэнтры і ў жылых раёнах, было больш сапраўды ўтульных, кампактных, прывабных месц і аб`ектаў, - адзначыў прэм`ер-міністр. - Калі гэта, напрыклад, скверык, ён павінен быць выкананы з любоўю". Бесгаспадарчага стаўлення і паказушнасці ў гэтым выпадку быць не павінна, падкрэсліў ён.

У якасці магчымых праектаў могуць выступіць, напрыклад, кавярня, плоскасныя спартыўныя збудаванні. "Варыянтаў можа быць шмат. Гэта запатрабавана людзьмі, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Трэба абудзіць ініцыятыву". Прэм`ер-міністр адзначыў, што існуе шырокі прастор для таго, каб ствараліся камерцыйныя праекты, аб`екты.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ствараемыя і існуючыя аб`екты, у прыватнасці спорту і вольнага часу, павінны акупляць сябе.

Прэм`ер-міністр таксама звярнуў увагу на тое, колькі грошай вывозяць сталічныя жыхары ў бліжэйшае замежжа, Вільнюс, Варшаву, прыгранічныя гарады, трацячы іх на шопінг, наведванне розных аб`ектаў забаў. "Няўжо мы не можам гэтыя грошы пакінуць тут?" - звярнуўся да кіраўніцтва сталіцы прэм`ер-міністр. Для гэтага трэба прапанаваць альтэрнатыву - прывабныя паслугі і тавары, падкрэсліў ён.

26 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1734
 
Ключевые слова:
Мінск Отдых Шопинг Досуг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме