https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


14 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрылася выстава "Мітрафан Доўнар-Запольскі — даследчык гісторыі трох народаў"


Яна падрыхтавана ЦНБ, Музеем гісторыі НАНБ, акадэмічным Інстытутам гісторыі, Гомельскім дзяржуніверсітэтам імя Францыска Скарыны, Санкт-Пецярбургскім філіялам Архіва Расійскай акадэміі навук.
Экспазіцыя адлюстроўвае шматгранную навуковую дзейнасць вядомага беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага (1867—1934). Пасля перыяду забыцця спадчына даследчыка, які цесна звязаў свае жыццё і творчасць з беларускім, украінскім і рускім народамі, пачынае актыўна вывучацца.

Паводле слоў загадчыка сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ Алены Цітавец, Цэнтральная навуковая бібліятэка прадстаўляе каля ста дакументаў з уласных фондаў: працы Доўнар-Запольскага (кнігі, артыкулы, рэцэнзіі), у тым ліку прыжыццёвыя выданні; літаратуру пра яго жыццё і дзейнасць; кнігі з асабістага кнігазбору навукоўца з яго аўтографамі і пячаткамі. На выставе таксама змешчаны матэрыялы пра вучонага (фотаздымкі і ўспаміны) з асабістага архіва вядомага беларускага гісторыка, археографа Мікалая Улашчыка, якія дазваляюць "убачыць" легендарнага даследчыка падчас яго кароткага знаходжання ў Мінску вачыма маладога на той час гісторыка.

Алена Цітавец звярнула ўвагу на сучасныя публікацыі і перавыданні твораў Доўнар-Запольскага: "Гэта, напрыклад, яго вядомая кніга "Гісторыя Беларусі", якая так і не пабачыла свет пры яго жыцці і была ўпершыню выдадзена толькі ў 1994 годзе. Гэта таксама перавыданне яго знакамітага твора "Гаспадарка Вялікага княства Літоўскага" 2009 года".

Як паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара музея гісторыі НАНБ Таццяна Будзянкова, экспануюцца копіі дакументаў з архіваў Расіі і Украіны і Беларусі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі жыцця і дзейнасці М. Доўнар-Запольскага. Многія з гэтых дакументаў прадстаўлены ўпершыню.

БелаПАН, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2365
 
Ключевые слова:
Выставка Довнар-Запольский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме