https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка Івана Міско "Космас" адкрылася ў Мінску


У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 21 чэрвеня адкрылася выстаўка "Космас" народнага мастака Беларусі Івана Міско.
"Гэту выстаўку я даволі доўга рыхтаваў, не ўсе работы паспеў завяршыць да адкрыцця, але тут прадстаўлены найбольш значныя для мяне скульптуры", - расказаў Іван Міско.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 работ касмічнай тэматыкі - скульптуры, графіка, фотаматэрыялы.

Цяпер скульптар працуе над стварэннем бюста Алега Навіцкага - трэцяга беларуса, які пабываў у космасе ў складзе міжнароднага экіпажа МКС. "Мне лёгка працаваць з Алегам, мы размаўляем, і час ляціць хутка, - падзяліўся Іван Міско. - Алег падарыў мне ў гонар адкрыцця выстаўкі фатаграфію Мінска, зробленую ў той час, пакуль касмічная станцыя пралятала над Беларуссю".

Іван Міско з`яўляецца аўтарам помнікаў-бюстаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, таксама яго аўтарству належаць мемарыяльныя дошкі ў гонар генеральнага канструктара касмічных караблёў Сяргея Каралёва і першага касманаўта Юрыя Гагарына.

Акрамя беларусаў і рускіх Івану Міско пазіравалі касманаўты Польшчы, Кубы, Румыніі, Манголіі, Францыі, Германіі, Балгарыі, Сірыі, Вялікабрытаніі, В`етнама, Аўстрыі, Японіі, Афганістана, Індыі. Творчасць беларускага скульптара Івана Міско добра вядома далёка за межамі Беларусі.

Работа выстаўкі прадоўжыцца да 29 ліпеня.

21 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1796
 
Ключевые слова:
Фотография Космонавтика Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме