https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому першаму намесніку старшыні Мінгарвыканкама Васільеву — 14 гадоў пазбаўлення волі


14 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела ў касацыйным парадку скаргу былога першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Ігара Васільева і яго адваката Марыі Дабратворскай.
Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, рашэннем судовай калегіі па крымінальных справах УС прыгавор Мінскага абласнога суда пакінуты без змяненняў, касацыйная скарга Васільева і Дабратворскай — без задавальнення.

Гэта рашэнне можа быць абскарджана.

У касацыйнай скарзе Васільеў выказаў просьбу аб зніжэнні тэрміну пакарання, Дабратворская прасіла адмяніць прыгавор і спыніць вытворчасць па крымінальнай справе.

Ігар Васільеў, калі быў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, гэта значыць службовай асобай, якая займае адказную пасаду, пры рэалізацыі чэшскага інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў Мінску прадпрыемства па перапрацоўцы смецця з выкарыстаннем плазменнага рэактара, меў намер атрымаць хабар у памеры 500.000 долараў ЗША. У 2012 годзе Васільеў атрымаў у сваім службовым кабінеце палову агаворанай з чэшскіім інвестарамі сумы — 250.000 долараў ЗША.

Дзеянні Васільева Мінскім абласным судом кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры службовай асобай, якая займае адказную пасаду). За гэта злачынства Мінскі абласны суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на 14 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем права займаць пасады ў органах дзяржаўнай улады і кіравання, звязаныя з ажыццяўленнем функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам на 5 гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1722
 
Ключевые слова:
Мінск Игорь Васильев Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме