https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удасканальваючы формы і метады работы, органы ўлады ўмацуюць давер народа і свае пазіцыі ў грамадстве


Такое меркаванне выказаў 11 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цэлым падтрымлівае прапановы спецыяльнай камісіі, якая была створана для выпрацоўкі рашэнняў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў. Аднак, паводле яго слоў, ёсць шэраг пытанняў, якія трэба больш дасканала, грунтоўна і ўсебакова абмеркаваць.

У прыватнасці, камісія прапануе скасаваць або аб`яднаць асобныя органы, міністэрствы і ведамствы. "Я не адмаўляў прапановы камісіі, як гэта інтэрпрэтуецца ў асобных сродках масавай інфармацыі, я проста іх паставіў пад сумненне, сказаўшы прама, што я не ведаю, як тут лепш зрабіць. Давайце разам падумаем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што крытэрыем павінна быць эфектыўнасць работы дзяржслужачых. "Павінна быць аптымальная колькасць, нічога лішняга. Вось зыходзячы з гэтага давайце вызначымся: трэба нам аб`ядноўваць падатковае ведамства, падпарадкоўваючы яго Мінфіну, або не трэба, трэба нам у Міністэрства эканомікі скідваць Мінгандаль і іншыя ведамствы або не трэба", - адзначыў Прэзідэнт. "Мяне насцярожвае: Мінфін сёння і так не маленькі, і Мінэканомікі яшчэ большае. А мы гаворым: давайце ім яшчэ функцыі аддадзім. Можа, і правільна. Але мяне гэта насцярожвае. Ці не атрымаецца некіруемы нейкі монстр, ці не атрымаецца так, што мы, каб дагадзіць нейкай модзе, усё гэта туды скінем? Таму я нічога не адмаўляю, проста хачу з вамі параіцца", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры правядзенні пераўтварэнняў не павінна быць фармалізму і кампанейшчыны. "Нам гэта не трэба ні для піяру, як некаторыя тут, наша пятая калона, гавораць, ні для чаго. Нам трэба спакойнае рэфармаванне. І скажу адкрыта: лепш гэта рабіць самім, па ўласнай ініцыятыве, а не так, як гэта робіцца вось у Грэцыі, Партугаліі або яшчэ дзесьці. Вось гэтага дапусціць нельга. Трэба працаваць заўсёды на апярэджанне", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Таму яшчэ раз падкрэсліваю: без фармалізму і кампанейшчыны. У нас няма ў гэтым плане ніякага крытычнага стану. Нас ніхто ў спіну не штурхае", - сказаў Прэзідэнт. "У нас і так дзяржаўны апарат, калі параўноўваць па колькасці і пэўных крытэрыях з нашымі суседзямі і нават з Еўрасаюзам, на парадак ніжэйшы. Але мы ў сувязі з эфектыўнасцю дзейнасці нашай сістэмы дзяржаўнага кіравання можам яшчэ скараціць гэты дзяржапарат", - лічыць Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што аб гэтым сведчыць і работа камісіі.

Кіраўнік дзяржавы чакае ад удзельнікаў нарады адказаў на пытанні, якія неабходна прыняць рашэнні, каб пазбавіцца ад надуманых і непатрэбных грамадству функцый дзяржаўных органаў і павысіць якасць дзяржаўнага кіравання, які эканамічны эфект будзе ад чаканых скарачэнняў. Закрануў кіраўнік дзяржавы і пытанне павышэння статусу дзяржаўнай службы. "Трэба паставіць дзяржслужачага ў сур`ёзнае становішча, каб гэта сапраўды быў паважаны чалавек", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Словам, давайце акуратна, узважана падыдзем да ўсіх гэтых пытанняў і выпрацуем аптымальныя рашэнні, якія ўжо ў самы бліжэйшы час неабходна актыўна і без затрымак рэалізаваць на практыцы", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні неабходна кіравацца інтарэсамі дзяржавы і грамадства, а не адстойваць вузкаведамасныя або местачковыя пазіцыі. "Тое, што мы павінны скараціцца прыкладна на чвэрць - гэта непазбежна. Давайце з гэтага зыходзіць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Некаторыя гавораць, гэта мне старшыня камісіі дакладваў, і я яго пазіцыю тут падтрымліваю: вось, давайце мы паглядзім на функцыі, як тут скараціць, калі ў нас немагчыма. Не, дарагія мае, вы скараціцеся на чвэрць, а потым ва ўрадзе, у міністэрствах глядзіце, якія функцыі вы сёння не павінны выконваць. Не - мы вам яшчэ падкажам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Але вы павінны ўпарадкаваць сваю сістэму, а не Кабякоў з Пяткевіч вам там павінны маляваць гэтыя схемы. Вы лепш ведаеце дзе, ад чаго трэба пазбавіцца. Але каб сістэма працавала!" - папярэдзіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што скарачэнні закрануць і Адміністрацыю Прэзідэнта, і ўрад. "Я гляджу і дзіўлюся: ва ўрадзе і памочнікі, і саветнікі - каго толькі там няма! У Прэзідэнта - адзін памочнік, які спраўляецца з усёй работай, і ў прыёмнай два чалавекі. А я гляджу ў маіх падначаленых па дзесяць памочнікаў, па дзесяць саветнікаў! Дарагія мае, чым яны ў вас займаюцца?" - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прысутных.

11 студзеня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2159
 
Ключевые слова:
Сокращение Реорганизация Оптимизация управления Год бережливости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме