Продаж склаў 6 млрд. 785,9 млн. долараў, у тым ліку 6 млрд. 483,1 млн. наяўных (банкам — 6 млрд. 383,7 млн.) і 302,9 млн. безнаяўных.
Суб`екты гаспадарання-рэзідэнты прадалі за год 23 млрд. 460,4 млн. долараў, у тым ліку 23 млрд. 353 млн. на біржы (з іх 11 млрд. 648,2 млн. у кошт абавязковага продажу) і 107,4 млн. на пазабіржавым рынку. Аб`ём куплі склаў 21 млрд. 828 млн. долараў, у тым ліку 21 млрд. 759 млн. на БВФБ і 69 млн. на пазабіржавым рынку (з іх 0,9 млн. наяўных). Розніца склала 1 млрд. 632,4 млн. долараў на карысць продажу валюты.
Суб`екты гаспадарання-нерэзідэнты прадалі 1 млрд. 367,2 млн. долараў, з іх 214,8 млн. на біржы і 1 млрд. 152,4 млн. на пазабіржавым рынку. Купля склала 3 млрд. 242,2 млн. долараў, у тым ліку 66,3 млн. на БВФБ і 3 млрд. 176 млн. на пазабіржавым рынку. Сальда склала 1 млрд. 875 млн. долараў на карысць куплі валюты.
Агульны аб`ём здзелак па куплі і продажы валюты за 2012 год склаў 66 млрд. 73,1 млн. долараў у эквіваленце (на БВФБ — 30 млрд. 44,1 млн., па-за БВФБ — 23 млрд. 226,6 млн., наяўныя аперацыі насельніцтва — 12 млрд. 802,5 млн.).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2013