Рэжысёр пастаноўкі — мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў.
У аснове спектакля — драматычная гісторыя жыцця францужанкі Жызэль Купес, для якой воляй лёсу Беларусь стала другой радзімай. Юнацтва рамантычнай парыжанкі супала з ваенным ліхалеццем 1940-х гадоў, якое назаўсёды змяніла яе лёс. Выхаваная ў добрапрыстойнай працоўнай сям`і ў традыцыях кахання, паразумення і павагі адзін да аднаго, кволая Жызэль мужна праносіць усе добрыя якасці праз сваё доўгае і вельмі нялёгкае жыццё, захоўваючы жаночую высакароднасць, чалавечую прыстойнасць і цяпло пяшчотнага сэрца. Спектакль заснаваны на рэальных фактах сапраўднага жаночага лёсу.
БелаПАН, 14 студзеня 2013