https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Не менш за 250 рабочых месц плануецца стварыць у навукова-тэхналагічным парку Гродна да 2016 года


Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.
Не менш за 250 рабочых месц плануецца стварыць у навукова-тэхналагічным парку Гродна да 2016 года,

Парк створаны ў Гродне згодна з Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Беларусі. Суб`ект інавацыйнай структуры зарэгістраваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях у чэрвені 2012 года.

Як адзначылі ў камітэце эканомікі, тэхнапарк прызначаны садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва ў навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах. Тут ствараюцца ўмовы, каб суб`екты гаспадарання змаглі не толькі распрацаваць свае праекты, але і рэалізаваць іх. Рэзідэнтам будзе аказвацца сістэматычная дзяржаўная падтрымка. У тым ліку прадугледжаны такія льготы, як стаўка падатку на прыбытак у памеры 10 працэнтаў і паніжаючы каэфіцыент 0,5 да базавых ставак арэнднай платы.

Плануецца, што ў 2012-2016 гадах у тэхнапарку з`явіцца не менш як 11 арганізацый-рэзідэнтаў, якія рэалізуюць інавацыйныя праекты з выкарыстаннем новых і высокіх тэхналогій, навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак. Рэзідэнтамі і непасрэдна навукова-тэхналагічным паркам намечана стварыць не менш за 250 рабочых месц.

Паводле папярэдніх разлікаў, паступленні ў бюджэт у выглядзе падаткаў і збораў ад рэзідэнтаў тэхнапарку пасля завяршэння інвестыцыйных работ за 2012-2016 гады складуць не менш за Br32 млрд.

Рэзідэнтам навукова-тэхналагічнага парку могуць стаць юрыдычныя асобы з сярэдняспісачнай колькасцю работнікаў да 100 чалавек; індывідуальныя прадпрымальнікі. Абавязковай умовай для ўключэння ў лік рэзідэнтаў з`яўляецца інавацыйная дзейнасць.

Рэзідэнтам тэхнапарку прапануюцца як вытворчыя плошчы (4,5 тыс.кв.м), так і офісныя памяшканні (216 кв.м) па вуліцы Лідскай абласнога цэнтра (на базе ААТ "Гроднамэбля").

21 снежня 2012, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1786
 
Ключевые слова:
Гарадзеншчына Инвестиции Технопарк Инновации Гродна Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме