На 18 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 8.540 беларускіх рублёў
Еўра — 11.230
Расійскі рубель — 277,50
Украінская грыўна — 1.053,54
Кошык валют — 2.985,61
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 20 рублёў (0,23%), еўра — узрос на 10 (0,09%), расійскага рубля — знізіўся на 1,50 (0,54%), грыўны — на 2,47 (0,23%). Курс кошыка валют знізіўся на 6,82 рубля (0,23%) у параўнанні з папярэднім днём і ўзрос на 119,78 рубля (4,18%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,315, "долар/расійскі рубель" — 30,7748, "долар/грыўна" — 8,106.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 18 снежня долар купляюць па 8.450—8.570 і прадаюць па 8.620—8.730 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 12 рублёў (да 8.546), продажу — на 11 (да 8.636).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.550—8.580 пры куплі, 8.620—8.650 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2012