https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дарогі ўзялі пад кругласутачны кантроль


На зімовы перыяд у арганізацыях па абслугоўванні рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог арганізавана кругласутачнае дзяжурства для збору аператыўнай інфармацыі адносна стану праезнай часткі, забеспячэння бяспекі руху і своечасовага прыняцця мер па выкананні работ зімовага ўтрымання дарог.

Дзяжурства ўводзіцца да 1 мая наступнага года.

Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, спасылаючыся на практыку, зімовая коўзкасць утвараецца практычна адначасова на значнай працягласці аўтамабільных дарог, а яе ліквідацыя звязана з істотнымі выдаткамі часу, тэхнічных і працоўных рэсурсаў, што абумоўлена выкананнем вялікага аб`ёму работ у складаных умовах. Натуральна і тое, што адначасова апрацаваць або ачысціць ад снегу ўсе дарогі немагчыма. Таму ў аснову зімовага ўтрымання закладзены прынцып рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых рэсурсаў.

Усе аўтамабільныя дарогі падзелены на пяць узроўняў патрабаванняў да іх эксплуатацыйнага стану ў залежнасці ад народнагаспадарчага і адміністрацыйнага значэння той ці іншай дарогі, а таксама ад інтэнсіўнасці руху на ёй. Так, да аўтадарог першага ўзроўню патрабаванняў (з інтэнсіўнасцю звыш 3 тысяч транспартных адзінак у суткі) адносяцца, напрыклад, дарогі, што звязваюць Мінск з Нацыянальным аэрапортам "Мінск" і абласнымі цэнтрамі, а таксама апошнія паміж сабой. Пяты ўзровень патрабаванняў адносіцца да мясцовых дарог з інтэнсіўнасцю руху менш за 100 аўтамабіляў у суткі.

Зыходзячы з гэтага, для апрацоўкі пакрыцця процігалалёднымі матэрыяламі ўстаноўлены дырэктыўныя тэрміны. Напрыклад, дарогі, што злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі (першы ўзровень патрабаванняў), павінны быць цалкам апрацаваныя згаданымі матэрыяламі за тры гадзіны з моманту ўтварэння галалёду.

Устаноўлены дырэктыўныя тэрміны і па расчыстцы праезнай часткі ад снегу. Праезная частка, скажам, першага ўзроўню патрабаванняў, павінна быць вызваленай ад снегу пры звычайных умовах надвор`я не пазней чым за чатыры гадзіны з моманту заканчэння снегападу ці завеі. Пры экстрэмальных умовах надвор`я гэтыя нарматыўныя тэрміны павялічваюцца ўдвая.

У выпадку, калі галалёдзіца не ліквідавана ва ўстаноўленыя тэрміны, хуткасць руху аўтатранспарту можа быць абмежавана да 30 кіламетраў у гадзіну. За дарожна-транспартныя здарэнні, якія адбыліся па прычыне зімовай коўзкасці падчас выпадзення ападкаў, а таксама ў перыяд дырэктыўнага часу, адведзенага для яе ліквідацыі, дарожныя арганізацыі адказнасці не нясуць.

У сувязі з пачаткам чарговага зімовага сезона дэпартамент "Белаўтадар" Мінтранса заклікае карыстальнікаў дарог захоўваць правілы дарожнага руху, а таксама быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць хуткасны рэжым, адэкватны дарожным умовам.

Сяргей Расолька
Звязда, 14 снежня 2012

 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2295
 
Ключевые слова:
Белавтодор Снегопад Безопасность движения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме